Сёння прадстаўнікі польскага, літоўскага і беларускага народаў ушанавалі памяць герояў Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гг., якія загінулі ў няроўным баі з расійскімi войскамi пад Вільняй. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як бітва пад Панарамі і стала найвялікшай бітвай за Вільню ў гісторыі народаў Першай Рэчы Паспалiтай.

Сутыкненне паўстанцаў з расiйскай арміяй адбылося 19 чэрвеня 1831 г. у Панарах. Гэты раён быў стратэгічным месцам для паўстанцаў, бо тут сыходзіліся дарогі, якія вялі ў Вільню з Гродна. Бітва вялася сіламі паўстанцаў пад камандаваннем генерала Антонія Гелгуда з царскай арміяй, якой камандаваў фельдмаршал Фабіян фон дэр Остэн-Сакен. У ходзе няроўнай барацьбы польска-літоўскія войскі страцілі 2 тыс. салдат, а рускія — толькі 400. У выніку Вільня засталася ў руках Расіі.

У 2001 годзе на могілках у Панарах быў усталяваны помнік у памяць аб гераічнай барацьбе за годнасць і свабоду народаў Рэчы Паспалiтай. На помніку бачныя надпісы на літоўскай і польскай мовах: «За нашу і вашу свабоду».

Może być zdjęciem przedstawiającym 4 osoby, ludzie stoją, pomnik i na świeżym powietrzu

Może być zdjęciem przedstawiającym 12 osób, ludzie stoją, pomnik i na świeżym powietrzu

Może być zdjęciem przedstawiającym 1 osoba, pomnik i na świeżym powietrzu

Może być zdjęciem przedstawiającym 12 osób, ludzie stoją i na świeżym powietrzu

fot. Anna Krasulina

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)