Шматгадовы актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Дзедзевіч заваяваў тытул чэмпіёна свету па скандынаўскай хадзьбе на дыстанцыі 10 кіламетраў (час 0:58:23). Беларускі паляк перамог сваіх сапернікаў падчас 2-га чэмпіянату свету па скандынаўскай хадзьбе ў гміне Хочава на поўначы Польшчы.
“Мне шмат хацелася напісаць, але няма слоў, каб сказаць усё, што адчуваю. Я СТАЎ ЧЭМПІОНАМ СВЕТУ НА 10 км. Я нават уявіць cабе не мог. Ёсць толькі эмоцыі!!!!!!!! Дзякуй за кожную падтрымку, дапамогу і веру ў мае сілы !!!!!!” – напісаў ён.
Ганаровым амбасадарам 2-га чэмпіянату свету ў Хочаве з’яўляецца Роберт Каржанеўскі – чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету і двухразовы чэмпіён Еўропы.
Крыніца: glosznadniemna.pl