Праз год пасля пажару 24 чэрвеня быў адкрыты санктуарый Маці Божай у Будславе. Базіліка лічыцца найважнейшым каталіцкім храмам Беларусі.

На тэлеграм-канале “Адновім Будслаў разам!” з’явілася відэа, на якім настаяцель храма здымае з дзвярэй надпіс «Уваход зачынены».

Нагадаем, 11 мая мінулага года ў храме згарэў дах, таксама былi пашкоджаны арганы XVIII стагоддзя. Тады ўдалося выратаваць карціны, кнігі і іншыя каштоўнасці. Грошы на рамонт святынi збірала ўся Беларусь.

1-2 ліпеня ў Будславе адбудзецца традыцыйны каталіцкі фэст.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)