У Барунах на Ашмяншчыне 29 чэрвеня ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла пройдзе фестываль «Цудадзейная крыніца». Нагодай да фестываля стала таксама 330-годдзе мясцовага касцёла, унікальнага дзякуючы крыніцы «жывой» вады, якая цячэ непасрэдна пад сценамі святынi ў падземнай капліцы.
Пачнецца свята тэатралізаваным пралогам «Са стагоддзяў у стагоддзе», які пазнаёміць гасцей з новымі фактамі пра паходжанне крыніцы і яе цудадзейную сілу. У летапісах храма захавалася шмат пацверджанняў лячэбных уласцівасцяў цудатворнай крыніцы.
Арганізатары рыхтуюць шмат забаў як для дарослых, так і для дзяцей. Музыка ў выкананні народных калектываў зробіць свята цікавым і незабыўным.
Крыніца: @VisitOshmyany / Facebook
Фота: traveling.by