Фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Арляняты. Гродна’39».  За распаўсюджванне фiльму будзе адказваць Польскае тэлебачанне.

“Арляняты. Гродна’39” распавядае пра агрэсію савецкай арміі супраць Польшчы ў верасні 1939 года. Фільм паказвае «гісторыю гераічнай барацьбы мірных жыхароў Гродна, у асноўным харцэраў і школьнікаў, з расійскімі захопнікамі».

Ролі юных герояў выконвалі м.ін Фелікс Мацецкі, Віт Чарнецкі, Альміра Наўрот і Філіп Гурлач. Іх партнёрамі з’яўляюцца: Ёвіта Буднік, Бартламей Топа, Антоні Паўліцкі, Лешэк Ліхота, Анджэй Масталерж і Лукаш Левандоўскі. За рэжысуру і сцэнарый адказвае Кшыштаф Лукашэвіч. Музыку да «Арлянят» напісаў Міхал Лорэнц.

Фільм створаны Студыяй дакументальных і мастацкіх фільмаў у сумеснай вытворчасці з Польскім тэлебачаннем, суфінансуецца Польскім кінаінстытутам i Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны, а за распаўсюджванне адказвае Польскае тэлебачанне (TVP).

Крыніца: wirtualnemedia.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)