У Мінску на 89-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі і польскі грамадскі дзеяч, выдавец граф Аляксандр Прушынскі.

Аляксандр Прушынскі быў сынам польскага паэта і дыпламата Ксаверыя Прушынскага. Нарадзіўся ў маёнтку Рагозніца на Гродзеншчыне. У 1990-я гады вярнуўся ў Беларусь, дзе вёў актыўную палітычную дзейнасць. Ён быў надзвычай цiквай i эксцэнтрычнай фігурай.

Аўтар кнігі «Чым габрэі вінныя палякам». У 2014 годзе таксама выдаў кнігу «Кіеўскі майдан».

У 2016 годзе ён так узгадваў сваё вяртанне ў Беларусь: «У кожнага ёсць свой родны дом, і калі ён вялікі, то ў яго тым больш хочацца вярнуцца. Першы раз я быў дома праз 29 гадоў пасля ад’езду, у 1970 годзе. Маёмасць забрала дзяржава, цяпер там калгас. Тлумачу дырэктару, хто я. І ён запрашае мяне ўвайсці, але праз кухонныя дзверы. І я сказаў яму, што не магу ўвайсцi ў свой палац праз кухню, толькi праз парадную. Я падышоў, стаў на калені, пацалаваў першую прыступку свайго дома “…

На падст. Goniec.net

Фота Радыё Рацыя

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)