Учора ў МЗС Польшчы быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі, якому ўручылі рэзкі пратэст у сувязі з беспрэцэдэнтным дзікунствам рэжыму Лукашэнкі ў Мікулішках.

Міністэрства замежных спраў абурана інфармацыяй аб тым, што па загаду беларускіх уладаў былі знішчаныя могілкі польскіх жаўнераў у Мікулішках Гродзенскай вобласці. У 1944 годзе жаўнеры 3-й і 6-й брыгад Арміі Краёвай, складовай часткі Войска Польскага, удзельнікі аперацыі «Вострая Брама» змагаліся за вызваленне Вільні ад нямецкай акупацыі і заплацілі за гэта самую высокую цану. Асабліва шакуе, што такі беспрэцэдэнтны ўдар беларускі бок нанёс перад гадавінай аперацыі 7 ліпеня.

Гэтая надзвычай ганебная падзея з’яўляецца прыкладам невыкананьня цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх сваіх абавязкаў адносна памятных месцаў на сваёй тэрыторыі. Гэта нагадвае самыя змрочныя старонкі гісторыі камунізму, і, зважаючы на ​​ранейшыя паведамленьні пра спусташэньне польскіх ваенных пахаванняў, нельга ўспрымаць інакш, як мэтанакіраваную акцыю з мэтай далейшага пагаршэння ўзаемаадносінаў паміж Польшчай і Беларуссю.

Ліквідацыя польскіх магілаў і мемарыяльных месцаў – яшчэ адзін і найбольш яскравы прыклад дзеянняў мінскага рэжыму супраць палякаў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем гэтую антыпольскую кампанію беларускіх уладаў, накіраваную на ліквідацыю любых слядоў польскасці ў Беларусі.

Знішчэнне ваенных магіл не зменіць гісторыю і не сатрэ памяць аб мінулым. Гэта яшчэ раз паказвае свету варварства цяперашняга рэжыму.

Лукаш Ясіна
Прэс-сакратар МЗС

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)