Аб’яднанне «Wspólnota Polska» запрашае на серыю сустрэч з польскiмi творцамі культуры з Усходу «Лета з Крэсамi 2022». Мерапрыемства распачнецца 8 ліпеня ў Пултуску.
Канцэрты народных капэль пройдуць 9, 10 і 16 ліпеня ў Амфітэатры iм. Кшыштафа Кленчона ў Доме польскай дыяспары ў Пултуску а 19.30. Мерапрыемства будзе суправаджацца выставамі жывапісу беларускіх мастакоў, якія будуць экспанавацца з 8 ліпеня ў Ніжнім кляштары Дома польскай дыяспары. Жнівень таксама будзе насычаны цікавымі падзеямі. 12 жніўня арганізатары запрашаюць на адкрыццё выставы жывапісу пад назвай «Віленскія натхненні» Роберта Блужа з Літвы. Выстава будзе працаваць да 31 жніўня. А потым 14 жніўня ў Канцэртнай зале ім. І. Падэрэўскага а гадзiне 19 адбудзецца фартэпіянны канцэрт «Для цябе, Польшча». Завершыцца «Лета з Крэсамi» канцэртам «Kapela Świętojańska» 20 жніўня ў в. 19.00 у Амфітэатры.
У выпадку неспрыяльных умоў надвор’я канцэрты пройдуць у Манежнай зале.
Крыніца: pultusk.pl, фота: mazury.travel