З нагоды чарговай гадавіны аперацыі «Вострая Брама» артысты польскага тэатра STUDIO ў Вільнi  запісалі прыгожую патрыятычную песню.

Песня прагучала ў 78-ю гадавіну аперацыі АК “Вострая Брама”. У памяць і даніну павагі ўдзельнікам аперацыі «Вострая брама», афіцэрам і салдатам Арміі Краёвай, якія 7-13 ліпеня 1944 г. змагаліся за вызваленне Вільні з рук нямецкiх захопнiкаў.

Аперацыя «Вострая Брама» — ваенная аперацыя, распачатая 7 ліпеня 1944 г. часткамі Арміі Краёвай у рамках аперацыі «Бура» з мэтай вызвалення сіламі Арміі Краёвай Вільні ад нямецкiх акупантаў і ў адпаведнасці з планам «Буры», выступлення ў якасцi «гаспадара». План аперацыі быў распрацаваны штабам Віленскай акругі Арміі Краёвай у сакавіку 1944 г., ён прадугледжваў вызваленне горада аб’яднанымі сіламі Віленскай і Навагрудскай акругі Арміі Краёвай.

Крыніца: e-teatr.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)