МЗС Лукашэнкі заклікаў Польшчу «спыніць злоўжыванне сваім тэрытарыяльным становішчам як суседняй краіны, вярнуцца да выканання міжнародных абавязкаў і разбурыць сцяну, якая негатыўна ўплывае на экасістэму і ўвесь еўрапейскі рэгіён».
Тым часам улады па-ранейшаму спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю на польскай мяжы. Па словах прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслава Жарына, «беларускія спецслужбы працягваюць дэстабілізаваць мяжу Рэспублікі Польшча. Гібрыдная аперацыя супраць усходняга флангу NATO працягваецца».
«Аперацыя, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі, адпавядае інтарэсам Расiі. Мэты гэтых дзеянняў адпавядаюць мэтам Расiі супраць Польшчы», — дадаў прэс-сакратар.
Fot. Valery Sharifulin / Contributor / Getty Images