У інтэрнэце была створаная петыцыя з ініцыятывай пабудовы ў сталіцы Польшчы помніка Кастусю Каліноўскаму. Подпісы будуць перададзеныя прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму.

Аўтары петыцыі лічаць, што перад абліччам расiйскай агрэсіі супраць Украіны неабходны сімвал, які аб’яднае народы былой Першай Рэчы Паспалiтай.

«Помнік агульнаму герою Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны Кастусю Каліноўскаму можа стаць годным і цудоўным месцам, дзе мы, напрыклад, зможам адзначаць (галоўнае — разам!) важныя юбілеі і адбудоўваць супольнасць. (у дадзеным выпадку народы Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы). Такая сімволіка, несумненна, вельмі нам сёння патрэбная», — гаворыцца ў звароце.

«Tolka tagdy zażyvieŝ ŝĉaliva kali nad taboj uże maskala nia budzie». Гэтыя словы, вядома, напісаны Кастусём Каліноўскім. Напісаныя падчас паўстання 1863 года ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны, яны як ніколі актуальныя».

Аўтары петыцыі просяць мэрыю станоўча разгледзець зварот і знайсці сродкі на абвяшчэнне конкурсу на помнік герою паўстання.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)