На працягу суботняга дня ў марыйным санктуарыі ў Тракелях сабралiся пілігрымы з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта былі пешыя і веласіпедныя пілігрымкі і асобныя вернікі, якія збіраліся ў гэтыя дні перад цудатворным абразам Маці Божай Тракельскай.

Гэтым разам урачыстасць распачалася вячэрняй Імшой на палявым алтары, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прыгожай часткай цырымоніi была начная імша і працэсія са свечкамі.

Вернікі сабраліся 10 ліпеня ў 7 гадзін раніцы, распачаўшы дзень гадзінамі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі ў Тракелях быў «З Марыяй да міру і еднасці». За гадзіну да імшы адбылося ўрачыстае аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

У галоўнай імшы пілігрымкі прынялі ўдзел некалькі тысяч вернікаў. Вельмі кранальнай была гамілія, якую прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён згадаў вайну ва Украіне, цяжкую палітычную сітуацыю ў Беларусі і ўсе жудасныя падзеі ў свеце. Слёзы на вачах пілігрымаў і апладысменты напрыканцы гаміліі былі прызнаннем і падзякай арцыбіскупу за яго стаўленне, прыклад і праўду, якую ён абвяшчае людзям.

Музычны бок літургіі ўпрыгожыў гурт “Kresowiacy” з Ліды. Вялікі дзякуй кусташу санктуарыя ксяндзу Ежы Беганьскаму за прыгожую цырымонію і адкрытае сэрца.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)