Настаўнікі і людзі, зацікаўленыя ў вывучэнні польскай мовы! Фундацыя «Дапамога палякам на ўсходзе» нагадвае пра выдадзены ПАДРУЧНІК ПА ПОЛЬСКАЙ МОВЕ ДЛЯ ВУЧНЯЎ (14-17 ГАДОЎ) У ДЗВУХ ЧАСТКАХ. Папяровыя падручнікі вы можаце набыць бясплатна ў сядзібе Фонду па папярэднім запісе: biuro@pol.org.pl.
Кнігі змяшчаюць 40 урокаў, якiя ўключаюць у сябе граматычны, лексічны і канцэптуальны матэрыял. Гэтыя матэрыялы — дапаможнік (у фармаце PDF) і спадарожныя аўдыяфайлы з тэкстамі і практыкаваннямі на аўдзіраванне — можна бясплатна спампаваць па гэтай спасылцы.
Аўтары выдання — супрацоўнікі Цэнтра польскай мовы і польскай культуры для іншаземцаў Варшаўскага ўніверсітэта “Poloniсum”: Пётр Гарнцарэк, Ганна Рабчук, Аляксандра Свёнцка, Магдалена Стасечэк-Гурна, Наталля Яўмен і Марта Скура. Аўтар ілюстрацый і дызайну вокладкі — Марыя Апалейка.
Крыніца: Fundacja “Pomoc Polakom na Wschodzie”
Fot. shutterstock