16 ліпеня, з нагоды літургічнага ўспаміну бл. Марыяны Бярнацкай, адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў Адамавічы да форта № 2 (Навумавічы).

У гэты месцы, 13 ліпеня, Марыяна Бярнацкая была расстраляна нямецкiмi карнiкамi разам з іншымі жыхарамі Гродна і Лiпска. Благаслаўлёная Марыяна Бярнацкая ахвяравала сябе за іншага, блізкага чалавека. Яна выратавала маладую нявестку і дзіця ў яе лоне. Яна зрабіла гэта з любові да іншага чалавека. З упэўненасцю можна казаць пра яе пакутніцкую смерць.

Яе адрознівалі сціпласць, прастата сэрца. Яе гераічны ўчынак асабліва адзначаецца мясцовым насельніцтвам. Ахвяру Марыяны Бернацкай вернікі параўноўваюць з мучаніцкай смерцю айца Максіміліяна Кольбэ.

Яна была благаслаўлёна разам з іншымі мучанікамі Другой сусветнай вайны 13 чэрвеня 1999 г. благаславёным папам Янам Паўлам ІІ.

Пачатак пілігрымкі ў 11.30 у Гродне (касцёл Маці Божай Анельскай). На заканчэнне пілігрымкі ў 18.00 адбудзецца святая Імша ў фартах за вёскай Навумавічы.

Крыніца: grodnensis.by/diecezja.lomza.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)