Антоні Янушкевіч, нарадзіўся 22.07.1927 г. у в. Янаўляны (Лідзкі р-н). Ва ўсіх адносінах быў вельмі вядомым чалавекам у Лідзе. Ён быў добрым працаўніком на чыгунцы, любячым мужам і бацькам чацвярых дзяцей, арганістам у лідскай Фары. Рызыкуючы ўласным жыццём у савецкі час, ён выратаваў ад знішчэння старыя польскія харугвы, якія захоўваліся ў касцёле.

Гэта былі 1970-я гады, савецкая прапаганда знішчала ўсё шляхетнае, польскае і хрысціянскае. Савецкая сістэма рабіла ўсё, каб прынізіць і знішчыць чалавека, які адстойвае не камуністычныя каштоўнасці.

Працуючы арганістам, пан Антоні даведаўся, што ў касцёле можа быць ператрус. У той час на страсе касцёла захоўваліся старыя польскія харугвы, якія пан Антоні вырашыў выратаваць. Ён скруцiў усе харугвы (іх было сем), апрануў шырокую мантыю і патаемна вынес іх з царквы. Сапраўды, праз некалькі дзён у касцёле быў ператрус… нічога не знайшлі.

Цікавыя часы перажылі харугвы. Яны захоўваліся ў сцяне, замураваныя ў печы, якая не тапілася, на страсе, а таксама пад матрацам у дзіцячым ложку, з якім звязана іншая гісторыя…

Пазней зноў быў ператрус, на гэты раз у доме пана Антонія. Абшукалі ўсё. Усё параскідвалі, паразбівалi…. У той час дачка арганіста была яшчэ маленькім дзіцём і ляжала ў ложачку з харугвамі, схаванымі пад матрацам. Усю хату перавярнулi, дзiця не чапалі. Пайшлі, пагражаючы забраць у лагер ўсю сям’ю…
Харугвы яшчэ жывыя і ў добрых руках.

Пасля смерці спадар Антоні быў узнагароджаны залатым медалём Ахоўніка месцаў нацыянальнай памяцi.

Brak dostępnego opisu zdjęcia.

Brak dostępnego opisu zdjęcia.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)