Нацыянальны банк Польшчы абвясціў аб увядзенні ў абарачэнне калекцыйнай банкноты ў памяць аб абаронцах усходняй мяжы Польшчы наміналам 20 злотых. Агульны тыраж банкнот – 80 тысяч штук. Яе можна набыць за 130 злотых.
«Дзякуючы прафесіяналізму і самаадданасці Памежнай аховы, паліцыі і Войска Польскага, правакацыйная дзейнасць рэжымаў Расiі і Беларусі фактычна спынена. Ахоўнiкi бяспекі Польшчы выдатна адрозніваюць сапраўдных уцекачоў ад інструментаў агрэсіі. Прафесіяналізм фармаванняў, якія ахоўваюць тэрыторыю нашай краіны, пацверджаны супраціўленнем штодзённым правакацыям, а таксама гуманным і спагадлівым стаўленнем да мігрантаў, у тым ліку да агрэсіўных асоб», — заявіў дарадца прэзiдэнта НБП Артур Адамскі.
На аверсе банкноты можна пабачыць сілуэты афіцэра пагранічнай аховы і польскага салдата, а таксама фрагмент карты Польшчы. На адваротным баку банкноты прадстаўлена выява арла з герба Польшчы, намаляванага на польскім пагранічным слупе, і паліцэйскага верталёта на фоне пейзажа на польска-беларускiм памежжы.
Fot. NBP