У ноч з 3 на 4 жніўня 1924 года атрад з некалькіх дзесяткаў савецкіх дыверсантаў напаў на памежны горад Стоўпцы.
Стоўпцы, недалёка ад Навагрудка, быў павятовым мястэчкам на ўсходняй ускраіне ІІ Рэчы Паспалітай, размешчаны над Нёманам і на чыгуначнай лініі з Варшавы на Мінск і Маскву.
З-за памежнага размяшчэння Стоўпцаў, рэпатрыянтаў, якім удалося пакінуць Савецкі Саюз, прымалі менавiта ў гэтай мясцiне. Тут таксама адбываўся абмен шпіёнамі і палітвязнямі паміж Польшчай і Саветамі.
У ноч з 3 на 4 жніўня 1924 г. некалькі дзесяткаў дыверсантаў, узброеных Чырвонай Арміяй і прывезеных да месца нападу на сваіх грузавіках, напалі на Стоўпцы. Нападнікі забілі семярых польскіх паліцэйскіх і чыноўніка са староства. Больш за дзясятак чалавек атрымалі раненні.
Атака на Стоўпцы была адной са шматлікіх памежных правакацый, здзейсненых Саветамі пасля заканчэння вайны 1920 года і падпісання Рыжскай дамовы. Мэтай гэтых нападаў была дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы з Польшчай. Амаль адначасова з атакай на Стоўпцы адбыліся напады на пасажырскія цягнікі каля Лясной і Лоўчай.
Пасля нападу 3 жніўня Польшча вырашыла перайсці да рашучых дзеянняў. Для лепшай аховы ўсходняй мяжы была створана спецыяльная вайсковая частка – Корпус аховы памежжа.
Крыніца: historia.interia.pl/kresy24.pl