20 жніўня ў Мронгаве (Польшча) адбудзецца гала-канцэрт 27-га Фестывалю культуры Крэсаў. Падчас канцэрту таксама выступяць польскія калектывы з Беларусі: хор “Liber Cante” з Мінска і ансамбль сям’і Жых са Смаргоні.

Фестываль крэсавай культуры – мерапрыемства, вядомае шырокай польскай грамадскасці і крэсаўцам, гэта сустрэча тых, хто пакінуў Крэсы, з тымі, хто там застаўся. Гэта фестываль польскіх сем’яў з Усходу, серыя сустрэч, а перадусім даніна павагі суайчыннікам, якiя знаходзяцца за мяжой, іх нязменнай вернасці польскай мове і культуры.

Гала-канцэрт з удзелам гасцей з Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы адбудзецца ў 18.00 у амфітэатры на возеры Чос.

На сцэне выступяць наступныя артысты:

– Фалькларыстычна-танцавальны калектыў “Аксаміткі” (Украіна)
– Сярэбраная квінта (Украіна)
– Liber Cante (Беларусь)
– Ансамбль сям’і Жых (Беларусь)
– Польскі ансамбль народнай песні і танца “Wilenka” (Літва)
– вакальны ансамбль “Sukces” (Польшча)
– DAGADANA (Польшча / Украіна).

Падрабязней у фэйсбуку.

Фота: Festiwalkresow.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)