Падчас канцэрту польскай спявачкі Марты Залеўскай прагучаць знакамітыя «Балады і рамансы» Адама Міцкевіча. Разам з ёй выступяць выканаўцы з Літвы, Украіны і Беларусі. Мерапрыемства ладзіцца ў рамках Года польскага рамантызму ў Вільні — горадзе, дзе 200 гадоў таму ўпершыню былi надрукаваны «Балады і рамансы» Адама Міцкевіча.
Каб разам адсвяткаваць гэты асаблівы юбілей, тэлеканал TVP Polonia ўзяў на сябе абавязацельства падрыхтаваць канцэрт, які паспрыяе распаўсюджванню нацыянальнай спадчыны, у тым ліку агульнай гісторыі, культуры і мастацтва Польшчы і Літвы. Выдатная артыстка польскай альтэрнатыўнай сцэны Марта Залеўска падрыхтавала ўнікальны рэпертуар на вершы польскага нацыянальнага песняра Адама Міцкевіча.
Мы пачуем, між іншым музычную адаптацыю яго літаратурных твораў, такіх як: «Да сяброў», «Пальчатка» або «Вялікая імправізацыя». Каб падкрэсліць міжнародны характар шоу, да выступлення былі запрошаны таксама артысты з Літвы, Украіны і Беларусі.
У кантэксце сучасных міжнародных падзей ініцыятыва, якая выказвае салідарнасць мiж краінамi Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, здаецца сёння асабліва важнай.
Канцэрт «Балады і рамансы» адбудзецца ў панядзелак 15 жніўня ў дворыку Старога Арсеналу ў Вільні ў 21.00 (час літоўскі). Уваход на канцэрт вольны!
Крыніца: TVP Wilno
Фота TVP