Два гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі былі сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары. Гэтая падзея выклікала хвалю пратэстаў супраць 26-гадовай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле афіцыйных вынікаў, прэзідэнт Беларусі набраў больш за 80 працэнтаў галасоў. Беларуская апазіцыя не прызнала галасаванне, і па краіне пракацілася хваля пратэстаў. Гэта былі самыя масавыя дэманстрацыі ў гісторыі незалежнай Беларусі.
Улады здушылі пратэсты сілай. Тады загінулі шэсць чалавек, каля 50 тысяч былі арыштаваныя, каля 150 тысяч пакінулі краіну пасля 2020 года. Зараз у беларускіх турмах па палітычных матывах апынуліся некалькі тысяч чалавек.
Афіцыйныя вынікі выбараў 2020 года ў Беларусі таксама не былі прызнаныя значнай часткай сусветнай грамадскасці, у тым ліку шматлікімі краінамі Захаду, якія лiчаць
Аляксандра Лукашэнку былым прэзідэнтам Беларусі.
З 2020 года Беларусь падпадае пад адны з самых жорсткіх еўрапейскіх санкцый, і большасць еўрапейскіх лідараў не ідуць на кантакт з Аляксандрам Лукашэнкам, не прызнаючы яго законным кіраўніком беларускай дзяржавы.
Крыніца: pr24.pl