20 жніўня з Беластока ў Вільню вырушыць ХХХ юбілейная Экуменічная пешая пілігрымка. Пілігрымы пройдуць між іншым праз Шудзялова і Кузніцу.
Сёлетняя пілігрымка пройдзе пад лозунгам «Каб усе былі адно». Ахвотныя могуць запісацца праз анлайн-анкету, якая будзе дзейнічаць да 15 жніўня, або асабіста ў Доме святароў-пенсіянераў (Cedrowa 16, Беласток) з 10 па 12 жніўня з 17 да 19 гадзін.
«Для ахвотных ёсць магчымасць пераначаваць з 19 на 20 жніўня ў каталіцкай школе па адрасе вул. Kościelna 3 і пакінуць машыну на стаянцы (пасля папярэдняга заявы аб такім жаданні ў анкеце)», — напiсана на сайце wilenska.bialystok.pl.
Крыніца: isokolka.eu, wilenska.bialystok.pl
Фота: archibial.pl