14 жніўня 1941 г. у Маскве паміж Польшчай і Савецкім Саюзам было заключана ваеннае пагадненне. На падставе гэтай дамовы меркавалася стварэнне ў СССР Войска Польскага з дэпартаваных польскіх грамадзян. Яго падпісанне стала магчымым дзякуючы аднаўленню дыпламатычных адносін мiж абедзвюма краінамі ў адпаведнасці з пактам Сікорскага-Майскага, падпісаным 30 ліпеня.

Падпісанне ваеннага пагаднення стала фармальнай падставай для стварэння ў Савецкім Саюзе Войска Польскага пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, сфармаванага з некалькіх сотняў тысяч польскіх грамадзян, дэпартаваных Саветамі ў 1940-1941 гадах з акупаваных усходніх тэрыторый ІІ РП.

Польскія грамадзяне пасля ўвядзення амністыі рушылі ў бок Бузулука (цяпер Арэнбурская вобласць Расiі), дзе пачала фармавацца Армія Андэрса. Умовы для арганізацыі арміі былі жудасныя. Не хапала ўсяго, асабліва харчовых пайкоў, зброі і абмундзіравання. Хваробы, знясіленне непасільнай працай і цяжкі клімат прычыніліся да шматлікіх смерцяў салдатаў. У сувязі з надыходзячай зімой у студзені 1942 г. ізноў сфармаваныя часці былі перакінуты ў Цэнтральную Азію (у савецкія рэспублікі Казахстан, Кіргізію і Узбекістан), адкуль вясной і летам 1942 г. (116 тыс. салдат і мірных жыхароў) былi эвакуіраваны ў Іран, такім чынам пачынаючы свой баявы шлях.

Крыніца: muzeum1939.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)