Як паведамляе партал Kresy24.pl, Войцеха О., вядомага ў Польшчы прарасiйскага дзеяча і прапагандыста тэорый змовы, абвінавацілі ў нападзе на беларуса з-за яго нацыянальнасці. Прарасiйскі актывіст апырскаў замежніка пярцовым балончыкам, а дадаткова заклікаў да нянавісці да беларусаў.

Гэты інцыдэнт адбыўся ў канцы мая 2021 года ў Быдгашчы. Пасля мітынгу палякаў і беларусаў у абарону беларусаў, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі, Войцех О. двойчы распыліў пярцовы газ у беларускага студэнта Глеба Вайкула. Пазней ён выклаў у інтэрнэт відэазапіс нападу.

Гэта яшчэ не канец. Гэты чалавек таксама адказны за заявы аб тым, што яўрэі атруцілі некаторых польскiх палітыкаў, што прывяло да паняволення польскай нацыі. Падчас выступленняў у Варшаве і Семяновіцах ён насіў форму з сімволікай СС.

Мужчына таксама выказаўся пра лідара дэмакратычных сіл Беларусі Святлану Ціханоўскую, назваўшы яе «яўрэйскай паненкай».

Вiдэаматэрыялы з удзелам Войцеха О. выкарыстоўваюцца беларускай прапагандай, каб даказаць, што рэжым Лукашэнкі карыстаецца падтрымкай за мяжой.

Войцех О. сваёй віны не прызнае. Яму пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: kresy24.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)