Журналісту і актывісту Саюзу палякаў Анджэю Пачобуту выстаўленыя новыя абвінавачанні. Польскага актывіста дадаткова абвінавацілі ў «закліках да дзеянняў на шкоду бяспецы Беларусі». Пра гэта ў сераду паведаміла незалежная Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Да ранейшага абвінавачання ў «распальванні варожасці» Пачобуту дадаліся таксама абвінавачванні ў «закліках да абмежавальных мер (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы»
— чытаем у заяве БАЖ.
Як паведамляе тэлеканал «Белсат», польскі актывіст будзе адказваць за дзеянні, якія на момант здзяйснення не з’яўляліся злачынствам. Крымінальную адказнасць за «заклікі да дзеянняў на шкоду бяспецы Беларусі» ўвялі толькі ўвосень 2021 года, калі Пачобут ужо знаходзіўся пад вартай.
Анджэй Пачобут — шматгадовы журналіст і публіцыст выданняў “Gazeta Wyborcza”, “Głos znad Niemna” і “Magazyn Polski”. Актыўна займаўся абаронай правоў польскай меншасці ў Беларусі. Аўтар кнігі «Сістэма Беларусь», якая апісвае генэзiс і функцыянаванне аўтарытарнага урада ў Беларусі.
Крынiца: Belsat TV