15 жніўня выйшаў трэйлер фільма Кшыштафа Лукашэвіча «Арляняты. Гродна’39». Гэта першы фільм пра агрэсію савецкіх войскаў супраць Польшчы ў верасні 1939 года.

Фільм паказвае «гісторыю гераічнай барацьбы мірных жыхароў Гродна, у асноўным харцэраў і школьнікаў, з расійскімі захопнікамі».

Ролі юных герояў выконвалі м.ін Фелікс Мацецкі, Віт Чарнецкі, Альміра Наўрот і Філіп Гурлач. Іх партнёрамі з’яўляюцца: Ёвіта Буднік, Бартламей Топа, Антоні Паўліцкі, Лешэк Ліхота, Анджэй Масталерж і Лукаш Левандоўскі. За рэжысуру і сцэнарый адказвае Кшыштаф Лукашэвіч.

Музыку да «Арлянят» напісаў Міхал Лорэнц.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)