У сераду, 7 верасня, у Вільні пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сведкі Катыні: Юзэф Мацкевіч, Станіслаў Свяневіч».
Канферэнцыя будзе міждысцыплінарнай — у ёй возьмуць удзел гісторыкі, літаратуразнаўцы, педагогі. Нягледзячы на тое, што праграма носіць навуковы характар, яна была распрацавана так, каб прыцягнуць шырокую аўдыторыю.
Уваход на канферэнцыю будзе вольным, але арганізатары заклікаюць зарэгістравацца праз анкету.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць пакеты канферэнцыйных матэрыялаў, выкладчыкі – акрэдытаваныя сертыфікаты.
Мерапрыемства арганізавана Фондам «Дапамога палякам на Ўсходзе», Унівэрсытэтам імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе і Асацыяцыяй паланістыкі Літвы.
Крыніца: Fundacja „Pomoc Polakom na Wschodzie”