83 гады таму, 23 жніўня 1939 года, кіраўнікі дыпламатыі Савецкага Саюза і Германіі падпісалі сакрэтны пратакол да пакта аб ненападзенні. Гэтая падзея вырашыла лёс Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Немцы былі ўпэўненыя, што Cавецкi Cаюз не спынiць іх наступ на ўсход. Уварваўшыся ў Польшчу 17 верасня 1939 г., Саветы ажыццявілі палажэнні сакрэтнага пратакола і анексавалі ўсходнія ваяводствы Другой Польскай Рэспублікі.
Нездарма дагавор аб ненападзенні паміж Савецкім Саюзам і Германіяй часам называюць чацвёртым падзелам Польшчы, змовай Гітлера і Сталіна або пактам аб вайне. Сакрэтнае пагадненне давала абодвум бакам шматлікія перавагі. Пакт паміж магутнымі суседзямі Польшчы, якія прадстаўлялі таталітарныя рэжымы, быў фактычна згодай Гітлера на пачатак ваенных дзеянняў. Адначасова сакрэтным пратаколам Сталін гарантаваў сабе шырокія сферы ўплыву — не толькі захапіў больш за палову тэрыторыі Польшчы, але і атрымаў магчымасці экспансіі на тэрыторыі Прыбалтыйскіх рэспублік, паўночнай Румыніі і Фінляндыі.
Гэтыя палітычныя і тэрытарыяльныя прэтэнзіі будуць у значнай ступені тыражавацца ў пост-ялцінскім парадку пасляваеннай Еўропы. Менавіта на іх аснове пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Польшча страціць палову сваёй тэрыторыі, а таксама была вымушана адмовіцца ад усходніх ваяводстваў з Вільняй, Гродна і Львовам – важнымі цэнтрамі польскай культуры.