Як паведамляе партал «Наша Ніва», у стаўбцоўскім раёне прайшоў 8-ы турыстычны злёт праўладных прафсаюзаў. Адзін з калектываў – прафсаюз работнікаў транспарту і сувязі – аформіў сваю пляцоўку ў стылі турмы строгага рэжыму. З выгляду лагер нагадвае ГУЛАГ.

На фотаздымках стэнда можна ўбачыць лагерныя вароты, стэнд з «бяспечнымі супрацоўнікамі», вышкі для «вертухаяў», сталовую за кратамі, двухпавярховыя нары.

Самі «вязні» лукашэнкаўскага прафсаюзу былі апранутыя ў аранжавыя робы, а іх «ахоўніца» – у камуфляжы. На апублікаваных фота бачна, што яны былі ў добрым настроі.

У жніўні ў Беларусі, паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», колькасць прызнаных палітвязнямі перавысіла чарговую планку і складае 1303 чалавекі. Самыя высокія прысуды ў палітычных працэсах у Беларусі, вынесеныя сёлета, перавышаюць 15 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: nashaniva.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)