З вялікім жалем паведамляю, што сёння, 23.08.2022, памёр кап. Юзэф Новік пс. “Стралец”. Вечны супакой дай яму, Пане, — напісала ў Фэйсбуку старшыня Таварыства салдатаў Арміі Краёвай пры Саюзе палякаў Беларусі палкоўнік Вераніка Себасцьяновіч.

Капітан Юзэф Новік паходзіў з ваколіц Ліды. Салдат 2-га батальёна 77-га палка пяхоты Арміі Краёвай на Навагрудчыне, якім камандаваў легендарны Ян Барысевіч. Удзельнік шматлікіх баёў з немцамі, літоўцамі і саветамі. 9 гадоў хаваўся ў сваёй хаце, за гардэробам, ад супрацоўнікаў НКУС, якія хацелі яго арыштаваць. Актывіст лідскай суполкі Таварыства салдатаў Арміі Краёвай.

 Добрая вечная памяць!

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)