Чарговы акт варварства ў дачыненні да польскіх памятных месцаў адбыўся ў вёсцы Пескаўцы ў Воранаўскім раёне. Была знішчана дошка пад крыжам у памяць аб расстраляных супрацоўнікамі НКУС у 1945 годзе салдатах Арміі Краёвай. Ад дошкі засталiся толькі дробныя элементы. Гэта бачна на адным з фотаздымкаў, якія даслаў у рэдакцыю партала адзін з нашых чытачоў.

Гранітная дошка ўстаноўлена пад крыжам на дарозе з Зяневічаў у Пескаўцы. На дошчы можна было пабачыць «знак Польшчы, што змагаецца» (Kotwica) і надпіс:

ПАМЯЦІ ПАЛЯКАЎ, ЗАБІТЫХ У

ПЕСКАЎЦАХ 12/13 САКАВІКА 1945 ГОДА

ВЕЧНАЯ ІМ ПАМЯЦЬ

Brak opisu.

Brak opisu.

Brak opisu.

12-13 сакавіка 1945 г. у Пескаўцах і ваколіцах аператыўная група НКУС падманным шляхам ліквідавала партызанскі атрад, зверскi забіўшы салдатаў Арміі Краёвай і яе камандзіра Францішка Верамовіча «Куну».

12 сакавіка 1945 г. «Зялёныя» (аператыўная група НКУС) пачалі ліквідацыю атрада Арміі Краёвай у вёсцы Пескаўцы з ужываннем нажоў, сякер і агнястрэльнай зброі. Раніцай у штабе «зялёных» быў забіты камандзір Францішак Верамовіч, удзень у лесе каля вёскі Дайнава — патрулі Арміі Краёвай, а ўвечары — НКУСаўцы пачалi забiваць i жыхароў вёскі Пескаўцы.

Паводле дакументаў, тады загінулі 36 чалавек. Целы забітых у вёсцы міліцыя вывезла ў Радунь для распазнання. Забітых на патрулях пахавалі ў лесе каля вёскі Дайнава.

Сімвалічны крыж ў Пескаўцах быў ўстаноўлены ў кастрычніку 2011 года дзякуючы намаганням Таварыства Польскай Культуры Лідчыны, якое ўзначальвае Аляксандр Калышка.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)