Польскі журналіст і актывіст Анджэй Пачобут з турмы напiсаў, што чакае судовага прысуду і высылкі ў лагер. Яго ліст апублікаваў беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна».
Дзякуй за памяць і неабыякавасць да майго лёсу, канешне ж вельмі прыемна ўсведамляць, што пра цябе не забыліся і гэта нягледзячы на тое, што зняволенне цягнецца 17 месяц. У мяне усё стабільна. Турма, камера, краты — усё ўжо знаёмае і свойскае
— напісаў Пачобут у сваім лісце.
Паводле яго слоў, “відаць, хутка будуць змены”, і яго чакае суд.
Наконт ягоных вынікаў я не маю ілюзій, са спакоем прыму прысуд і з спакойнай душой паеду ў лагер. Што ж, такі мой лёс. Заўжды ведаў, што калі ў Беларусь прыйдуць такія часы, то я буду сядзець у турме. Як паказвае мая сённяшняя рэчаіснасць — я не памыляўся.
– напісаў актывіст СПБ.
У сакавіку прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна паведаміў, што «Польшча робіць усё магчымае ў справе Анджэя Пачобута, які незаконна ўтрымліваецца ў беларускіх ізалятарах».
Крыніца: stefczyk.info