Больш за 30 дзяцей з беларускіх сем’яў, якія прыехалі ў Беласток ратуючыся ад рэжыму, атрымалі сёння ў Беластоку школьныя наборы. Акцыю дапамогі бежанцам ініцыявала Парламенцкая камiсiя па справах Беларусі сумесна з Беларускім домам у Варшаве.
Наборы падрыхтаваны фондам “Беларускі дом” сумесна з Парламенцкай камiсiяй па Беларусі і фондам “Тутака”.
Такая падтрымка нам вельмі патрэбна, падкрэслілі дзеці і іх бацькі.
У заплечніку, акрамя сшыткаў і ручак, ёсць і размалёўкі, фарбы, пэндзлікі і іншыя дробязі, а таксама школьныя прылады, якія спатрэбяцца на ўроках.
I am thankful to @RTyszkiewicz & @BelaruskiDom for the donation of school kits to more than 30 children from Belarusian refugee families in Białystok today. We will never forget the friendship of 🇵🇱 & how you supported Belarusians who had to escape because of the regime’s terror. pic.twitter.com/wWnHPw3AYB
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) August 30, 2022
Крыніца: radio.bialystok.pl, фота: Anna Petrovska / PR Białystok