У панядзелак 5 верасня ў варшаўскім кiнатэатры Multikino адбылася ўрачыстая прэм’ера фільма «Арляняты. Гродна’39». На паказе прысутнічалi стваральнікі і акцёры фільма. Карціна, якая паказвае складаную сацыяльную сітуацыю на ўсходніх тэрыторыях былой ІІ Рэчы Паспалітай перад пачаткам Другой сусветнай вайны і абарону Гродна ад савецкіх войскаў у верасні 1939 г., была створана Студыяй дакументальных і мастацкіх фільмаў у суаўтарстве з Польскім тэлебачаннем і быў суфінансаваны Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. Фільм можна пабачыць у польскіх кінатэатрах з 9 верасня.
“Арляняты. Гродна’39” распавядае пра агрэсію савецкай арміі супраць Польшчы ў верасні 1939 года. Фільм паказвае «гісторыю гераічнай барацьбы мірных жыхароў Гродна, у асноўным харцэраў і школьнікаў, з расійскімі захопнікамі».
Ролі юных герояў выконвалі м.ін Фелікс Мацецкі, Віт Чарнецкі, Альміра Наўрот і Філіп Гурлач. Іх партнёрамі з’яўляюцца: Ёвіта Буднік, Бартламей Топа, Антоні Паўліцкі, Лешэк Ліхота, Анджэй Масталерж і Лукаш Левандоўскі. За рэжысуру і сцэнарый адказвае Кшыштаф Лукашэвіч. Музыку да «Арлянят» напісаў Міхал Лорэнц.