13 верасня 2022 г. у 18.30 у Віленскай ратушы (Didžioji 31) з нагоды Года рамантызму адбудзецца канцэрт баладаў Адама Міцкевіча і Фрыдэрыка Шапэна.
Праграма канцэрта пад назвай Балады Міцкевіча і Шапэна ў кантэксце народнай традыцыі нагадвае аб 17-гадовым знаёмстве Шапэна і Міцкевіча. У праграме прадстаўлены мастацкія ўзаемаадносіны кампазітара і паэта, схаваныя ў іх баладах. Цэль канцэрта паказаць «музычнасць» балад Міцкевіча і «паэзію» балад Шапэна.
У абодвух мастакоў сутыкненне з фальклорам аказала вялікі ўплыў на іх творчасць. Народныя абрады, узбагачаныя песнямі і інструментальнай музыкай, казкі і паданні – усё гэта суправаджала іх з ранняга дзяцінства. У старажытных формах народнай культуры яны шукалі натхнення для сваіх твораў. Праект «Балады Міцкевіча і Шапэна ў кантэксце народнай традыцыі» прадстаўляе выбраныя балады Адама Міцкевіча са зборніка «Балады і рамансы».
Арганізатары: Амбасада Рэспублікі Польшча ў Вільні, Віленская ратуша, Фонд «Культура і спадчына па-за межамі». Праект суфінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.
Канцэрт балад Адама Міцкевіча і Фрыдэрыка Шапэна
Віленская ратуша
13 верасня 2022 г. у 18:30
Уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная
Дата:
13.09.2022 – 18:30
Крыніца: wilnoteka.lt