З 2008 года ў Беларусі выдалі 160 тысяч карт паляка. Дадзеныя апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» са спасылкай на МЗС Польшчы.

Нагадаем, што 6 верасня Аляксандр Лукашэнка пагражаў людзям, якія маюць карту паляка. «Нам трэба разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі, ці яны проста аблудныя, проста ўзялі гэтую карту нібыта выпадкова, ці ў іх іншая „арыентацыя“, — сказаў дыктатар. Згодна з новым законам, грамадзян Беларусі могуць абавязаць паведамляць аб атрыманні карты паляка або іншых замежных дакументаў. Як паведамляе МУС Беларусі, гэтая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца, у тым ліку, пры прыёме на працу на дзяржаўную службу.

Яшчэ трохі статыстыкі.

Больш за 54,8 тыс беларусаў маюць від на жыхарства ў Польшчы:

– 29 311 дазволаў на пастаяннае пражыванне,
– 22 656 дазволаў на часовае пражыванне,
– 3140 пададзеных хадайніцтваў аб міжнароднай абароне.

Да 2022 года ўжо прынята амаль 38,7 тыс. заявак на атрыманне відаў на жыхарства ад грамадзян Беларусі.

Крыніца: wb24.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)