Выстава пазнаёміла жыхароў Варшавы з дзейнасцю Арміі Краёвай на Навагрудчыне. Экспазiцыя была прысвечана дасягненням 77-га палка пяхоты з Навагрудскай акругi Арміі Краёвай у барацьбе за незалежнасць Польшчы супраць савецкіх і нямецкіх захопнікаў.

Выстава створана з нагоды сёлетняга патрыятычнага свята памяці жаўнераў 77-га палка пяхоты Войска Польскага і 77-га палка пяхоты Арміі Краёвай і жыхароў Лідчыны.

На выстве было прадстаўлена яшчэ адно падраздзяленне Арміі Краёвай, лёс якой звязаны з гісторыяй Варшаўскага паўстання, г. зн., Стаўбцоўскае злучэнне паручніка Адольфа Пільха «Гары», «Даліны». У жніўні і верасні 1944 г. гэтае злучэнне ваявала ў Кампіноскай пушчы і на Жалібажы.

fot. glosznadniemna.pl

Падрыхтоўкай іканаграфічнага матэрыялу і подпісаў займаўся доктар Казімеж Краеўскі – старшыня Навагрудскай акругі Сусветнага саюза жаўнераў Арміі Краёвай, польскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Польшчы і ўсеагульнай гісторыі 20 ст., аўтар шматлiкіх гістарычных выданняў, прысвечаных дзейнасці Арміі Краёвай на Усходніх Крэсах.

Крыніца: studiowschod.pl, glosznadniemna.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)