Беларускае прапагандысцкае тэлебачанне паказала фрагмент ваенна-гістарычнай рэканструкцыі пад назвай «Вызваленне маёнтка ад польскіх паноў у верасні 1939 г.». На відэа бачна, як адзін з акцёраў антыпольскага шоу ганьбіць польскі сцяг і выкідвае партрэт маршала Юзэфа Пілсудскага.

Выступ адбыўся ў Гомелі 17 верасня з нагоды т. зв “Дня народнага адзінства”. Гэта новае свята, якое рэжым усталяваў у гадавіну нападу СССР на Польшчу.

Паводле сцэнару рэканструкцыі, супрацоўнікі НКУС пад’язджаюць да дому «белапаляка», то бок праціўніка камуністычнага рэжыму. Адбываецца перастрэлка, пасля якой рускiя ўваходзяць у будынак і выводзяць гаспадара.

Мужчына спрабуе ўцячы, але супрацоўнікі эфектыўна перашкаджаюць гэтаму, пасля чаго на балкон заходзіць cлужбовец НКУС і выкiдвае партрэт Юзэфа Пілсудскага і польскі сцяг, а на яго месцы вывешвае сцяг Савецкага Саюза.

Аўтарам сцэнарыя рэканструкцыі стаў кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба «63 мотастралковы клуб НКУС» Максім Буланчыкаў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)