У Закапанэ ўрачыста адкрыўся І Інтэграцыйны з’езд польскай моладзi з Крэсаў. Мерапрыемства, якое адбылося ўпершыню, сабрала маладых палякаў з Беларусі, Літвы і Украіны. Сустрэча была выдатнай нагодай да развіцця сваіх захапленняў, набыцця ведаў пра Крэсы і наладжвання сяброўства паміж суайчыннікамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел, між іншым, прэс-сакратар міністра адукацыі і навукі Адрыяна Цалус-Поляк, прадстаўнік міністра культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Нікадэм Поляк і прадстаўнік міністра нацыянальнай абароны Патрык Панасюк.

Ідэя з’езду палягае ў тым, каб даць актыўным палякам з краін былога СССР месца для абмену досведам, наладжвання кантактаў і абмеркавання важных для польскай моладзі тэм.

Мерапрыемства арганізаваў фонд “Młode Kresy”. Арганізацыя была створана ў 2015 годзе актывістамі «Палякаў Гродзеншчыны», якія прыехалі ў Польшчу вучыцца ў польскіх ВНУ. Да будавання новай арганізацыі да палякаў з Беларусі далучыліся іх суайчыннікі з Літвы і Украіны.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)