Сёння ў Лондане адбылося пахаванне знакамітай «дзяўчыны з фота Інстытута нацыянальнай памяці» Марыі Грабоўскай, у дзявоцтве Хлусевіч. Архіўны здымак маладой полькі ў вайсковай форме быў апублікаваны ў сакавіку 2021 года. Зварот з просьбай дапамагчы ў ідэнтыфікацыі фота атрымаў шырокі рэзананс, выклікаўшы надзвычай жывую і хуткую рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў.

На фотаздымку ад 8 чэрвеня 1943 г. бачна Марыя, якая дагэтуль насiла фамiлiю Бар, адразу пасля атрымання ад брытанскага караля Георга VI Ганаровага крыжа, які пасмяротна ўручыў яе мужу Філіпу Рэксу Бар-Барчыньскаму, які загінуў у баявым палёце над Бельгіяй. 7 лістапада 1942, калі быў зроблены фотаздымак, Марыі было 20 гадоў.

Марыя Хлусевіч нарадзілася ў Гродне ў 1923 г. Яе бацька, палкоўнік Бенедыкт Хлусевіч – прафесійны афіцэр, ветэран польска-савецкай вайны – у 1939 г. быў начальнікам штаба III корпуснай акругі ў Гродне. Трапіўшы ў 1940 г. у Францыю, камандаваў 1-й паўбрыгадай у складзе Асобнай Падхалянскай стралковай брыгады і ўдзельнічаў у баях за Нарвік.

Марыя паўторна выйшла замуж за афіцэра польскай 1-й бранятанкавай дывізіі кап. Станіслава Грабоўскага. Сям’я Хлусевічаў, не здолеўшы вярнуцца на акупаваную саветамі радзіму, засталася ў Англіі. Марыя Грабоўская памерла ў верасні 2018 года ў Чычэстэры ва ўзросце 95 гадоў.

Цырымонія пахавання адбылася на могілках Ганнерсберы, дзе урна з прахам Марыі Грабоўскай была пакладзена ў магілу яе мужа Станіслава Грабоўскага. На цырымоніі прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі польскага ўраду.

Крынiца: IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)