205 гадоў таму, 1 кастрычніка 1817 года, у Вільні было створана Таварыства філаматаў (у тлумачэннi з грэцкай мовы «аматары навукі»). Гэта была адна з першых незалежных студэнцкіх арганізацый у гісторыі Польшчы. Філаматаў звычайна звязваюць з асобай Адама Міцкевіча.

Таварыства філаматаў было тайным таварыствам студэнтаў і выпускнікоў Віленскага універсітэта. Першапачатковай мэтай таварыства была самаадукацыя, узаемадапамога ў навучанні і практыкаванні ў мастацтве пісьма. Членамі-заснавальнікамі Таварыства філаматаў была дружная група з шасці студэнтаў: Юзэф Ежоўскі (старшыня), Эразм Палушынскі (намеснiк старшынi і скарбнік), Тамаш Зан (сакратар), Адам Міцкевіч, Ануфрый Петрашкевіч і Брунон Сухэцкі.

Таварыства філаматаў распрацавала ўласную маральную праграму і стварыла сетку клубаў з шырокімі мэтамі і праграмай дзеянняў. Віленскія дзеячы заклікалі культываваць нацыянальную традыцыю і культуру. Канец iснаванню Таварыства філаматаў паклала следства супраць таемных моладзевых і студэнцкіх арганізацый Віленскага ўніверсітэта, праведзенае куратарам Мікалаем Навасільцавым у 1823–1824 гг.

Крыніца: bliskopolski.pl

Фота: Польскае радыё

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)