Завяршыўся 14-ты міжнародны кінафестываль «Непакорныя, Нязломныя, Выклятыя». Гэта не толькі кінафестываль, але месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі. Сёлета падчас 200 мерапрыемстваў і 100 кінапаказаў былі паказаныя розныя шляхі да свабоды.
Падчас гала-канцэрту Фестывалю было раздадзена шмат узнагарод. Пераможцам міжнароднага конкурсу ў катэгорыi «мастацкi фільм» стаў фільм «Маўрытанец» рэж. Кевіна Макдональда (Вялікабрытанія/ЗША), а ў катэгорыi дакументальных фільмаў журы ўзнагародзіла фільм «Плэй. Дарога праз горы», рэж. Ева Джышыашвілі. У конкурсе польскага дакументальнага кіно фільм Эўгеніюша Старкі «1939 — Аблога Варшавы» атрымаў узнагароду «Залаты апорнік». Лепшым радыёдакументам стала радыёп’еса «Абраза вобразу» Марыюша Каміньскага з Польскага радыё Люблін. Пераможцам конкурсу музычных кліпаў стаў кліп «Шмат маленькіх цудаў», рэж. Павел Мілеўскі і Каміль Рушкоўскі. «Плацінавы апорнік» – узнагароду за жыццёвыя дасягненні атрымаў Міраслаў Хаецкі, выдавец і кінапрадзюсер.
Фестываль «Непакорныя, Нязломныя, Выклятыя» — падзея на кінамапе Еўропы, адрасаваная творцам, якія цікавяцца найноўшай гісторыяй. Гэта месца, дзе можна не толькі глядзець гісторыю на экране, але і абмяркоўваць фільмы і гісторыю, удзельнічаць у спецыяльных паказах і сустрэчах са сведкамі гісторыі. Штогод на працягу чатырох фестывальных дзён дэманструецца больш за сто кінапрадукцый – сусветнага, еўрапейскага і польскага кіно – якія паказваюць розныя шляхі да свабоды як нацый, так і індывідуальнай свабоды кожнага чалавека.
Крынiца: IPN, gov.pl