9 кастрычніка 1610 г. у Крэмль увайшлі харугвы Рэчы Паспалітай на чале з польным гетманам каронным Станіславам Жулкеўскім. Гэтай падзеі папярэднічала эфектная перамога гетмана пад Клушынам, якая паскорыла перамовы.
Станіслаў Жулкеўскі, не параіўшыся з каралём Жыгімонтам III і насуперак яго планам, давёў да падпісання пагаднення з маскоўскімi баярамі.
Кароль даў згоду на каранацыю свайго сына, але канчатковае рашэнне пакінуў за парламентам. Ён таксама не згаджаўся аддаць заваяваныя тэрыторыі і лічыў, што прышле свайго сына толькі тады, калі ў Маскоўскай дзяржаве будзе панаваць унутраны мір і кандыдатура Уладзіслава атрымае ўсеагульнае прызнанне.
9 października 1610 r. oddziały polskie pod dowództwem hetmana Stanisława Żółkiewskiego wkroczyły na Kreml. pic.twitter.com/xvD1FiGzpY
— Avanti (@Avanti_1989) October 9, 2022
У паразуменнi з прыхільнікамі Уладзіслава войскі Рэчы Паспалітай увайшлі ў Маскву і занялі Крэмль.
Маскоўскі манетны двор пачаў чаканіць сярэбраныя капейкі з імем новага цара Уладзіслава Вазы.