Новым старшынём Федэрацыі польскіх медыяў на Усходзе стаў Раймунд Кляноўскі, сябра Рады фундацыі «Młode Kresy», журналіст выдання «Kurier Wileński». Падчас з’езду таксама быў выбраны новы склад праўлення і савета Федэрацыі.

Кангрэс Фэдэрацыі польскіх медыяў на Ўсходзе з’яўляецца месцам абмену досведам журналістаў польскай прэсы, якія працуюць у краінах былога ўсходняга блоку. Сёлетні дзявяты кангрэс прайшоў у Варшаве 6-8 кастрычніка. Падчас кангрэсу дамінавала тэма інфармацыйнай вайны ва ўмовах расiйскай агрэсіі супраць Украіны.

Сярод ключавых тэмаў сёлетніх панэляў былі заклапочанасць СМІ іміджам Польшчы за мяжой, ціск расійскіх СМІ ў краінах Балтыі, пагрозы і выклікі польскіх СМІ ва Украіне і Беларусі, іх роля перад расійскай агрэсіяй.

У Кангрэсе, які адбыўся 7 кастрычніка, прынялі ўдзел віцэ-спікер Сейма Рэспублікі Польшча Малгажата Гасеўска, дзяржаўны сакратар, упаўнаважаны ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзедзічак, прадстаўнікі рэдакцыяў, якія ўваходзяць у федэрацыю, а таксама шматлікiя эксперты. Прысутнічалі таксама прэзыдэнты Фундацыі “Свабода і Дэмакратыя”, Фундацыі “Дапамога палякам на Усходзе” і прадстаўнікі Польскага нацыянальнага фонду.

Кангрэс быў арганізаваны Фундацыяй «Свабода і Дэмакратыя» і Фундацыяй «Дапамога палякам на Ўсходзе» са сродкаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра ў межах конкурсу «Палонія і палякі за мяжой 2022».

Крыніца: monitorwolynski.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)