У 79-ю гадавіну бітвы пад Леніна дэлегацыя польскай амбасады ў Мінску ўсклала кветкі да помніка загінуўшым байцам польскай дывiзii iмя Тадэвуша Касцюшкi ў Леніна (Магілёўская вобласць). Роўна 79 гадоў таму ў ваколіцах гэтай вёскі былыя вязні савецкіх лагераў правялі крывавы бой з немцамі.

Бітва пад Леніна, якая адбылася ў кастрычніку 1943 г., павінна была стаць адным з элементаў першага этапу савецкага стратэгічнага наступлення ў Беларусі, які павінен быў стварыць спрыяльныя ўмовы для ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы і далейшага наступу на захад, у бок Берліна. Паколькі згаданае наступленне акрамя ваеннага мела важнае палітычнае значэнне, у Маскве палічылі мэтазгодным удзел у ёй дывізіі Касцюшкi. Фармаванне пад кіраўніцтвам генерала Зыгмунта Берлінга было марыянеткай у руках Сталіна, які з дапамогай гэтага фармавання меў намер атрымаць падтрымку польскага грамадзтва і міжнароднае прызнанне для будучага ўраду на Вісле, цалкам залежнага ад Масквы, які складаўся з камуністаў.

Удзел 1-й стралковай дывізіі ў бітве пад Леніна завяршыўся вялікім паражэннем і стратамі больш за 3 тыс. чалавек. Аднак гэта не перашкодзіла камуністам стварыць легенду аб гэтай бітве, ператварыўшы ваенную катастрофу ў асноватворны міф г.зв. Народнага Войска Польскага і польска-савецкага братэрства ў Другой сусветнай вайне.

Крыніца: wb24.org/IPN

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)