Рэдакцыя партала WB24.org запрашае чытачоў на сустрэчу з вядомым гродзенскім журналістам Русланам Кулевічам! Падчас сустрэчы таксама адбудзецца прагляд фільма «Апошнія сведкі старога Гродна».
Cустрэча адбудзецца 13 кастрычніка ў Варшаве – вул. Сенатарская 4 лок.7. Пачатак у 19.00.
Руслана Кулевіча называюць самым “самым хуткім журналістам Гродна”. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам незалежнага беларускага партала «МОСТ», аўтар дзвюх кніг з успамінамі старэйшых гродзенцаў. У 2020 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ядкоўскага. У 2018 годзе ездзіў па горадзе на ровары ў пошуках ахвотных падзяліцца сваімі гісторыямі. Ён сабраў больш за 30 апавяданняў і каля сотні фотаздымкаў, пераважна даваеннага часу. У 2018 годзе выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў». Праз год ён выдаў яе працяг — «Гісторыі з гродзенскіх вуліц».
Пасля сустрэчы вы можаце свабодна пагутарыць з намі і задаць пытанні аб дзейнасці нашага партала. Мы таксама хацелі б пазнаёміцца з вамі і вашымі чаканнямі ў адносінах да нас.