Прапагандысты прапанавалі беларускаму грамадзяніну запісаць фільм пра тое, што ён адмаўляецца ад «карты паляка». Верагодна, фільм планавалася выкарыстаць для распаўсюджвання антыпольскай прапаганды на праўладным тэлебачанні і ў сацыяльных сетках.
Як стала вядома Еўрарадыё, у гэтым выпадку чалавек адмовіўся ад прапановы. Але рана ці позна некаму давядзецца пагадзіцца – улады маюць шмат спосабаў ціску на палякаў, якія засталіся ў Беларусі.
За 14 гадоў, з 2008 года, калі была запушчана гэтая праграма, у Беларусі было выдадзена 160 тысяч «карт паляка».
Крыніца: wb24.org/euroradio.fm