Лідскія ўлады прыбралi з надмагільнай пліты паручніка Ежы Баклажца «Пазуркевіча» звесткі пра тое, кім ён быў і як загінуў. Пазуркевіч быў схоплены савецкімі карнікамі ў баі з аддзелам Рагнера і павешаны ў Лідзе.
На дошцы захавалася толькi інфармацыя, што Ежы Баклажэц быў лідскім настаўнікам з датай яго смерці і жаўнерскiм развітаннем «Вечная яму памяць!».
Ежы Баклажэц пс. «Пазуркевіч» у чыне паручніка камандаваў ротай у 4-м батальёне 77-га пяхотнага палка Арміі Краёвай. Пасля ліпеня 1944 г. адзін з намеснікаў паручніка Чэслава Заянчкоўскага псеўд. Рагнер. Схоплены НКУС у ноч з 27 на 28 лістапада 1944 г. Ён быў публічна павешаны ў Лідзе ў лютым 1945 года. Відавочцы пакарання расказвалі, што незадоўга да смерці ён усклікнуў: «Няхай жыве Польшча!»