У Беластоку ў межах грамадска-асветніцкай кампаніі «Праваслаўны — не рускі» на бачных месцах размясцілі 15 білбордаў. Ініцыятарам акцыі выступіў фонд «Hagia Marina».

Слоган адсылае да прыніжальнага тэрміна «рускія, якія функцыянуе ў польскай мове», які часта выкарыстоўваецца абразліва і стэрэатыпна таксама ў дачыненні да праваслаўных у Польшчы.

Пакуль некаторыя з развешаных білбордаў ужо выклікалі бурнае абмеркаванне ў праваслаўным асяроддзі ў сацыяльных сетках, у т.л. у прыватным акаунце старшынi фонду.

Падчас інаўгурацыі кампаніі ў аўторак ствршыня фонду «Hagia Marina» Патрык Панасюк сказаў, што мэта кампаніі — нагадаць і ўсвядоміць супольнасці Падляшша і Польшчы, што праваслаўныя ў Польшчы не з’яўляюцца «рускiмi». Большасць з іх палякі, а само праваслаўнае веравызнанне прыйшло на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з Візантыйскай імперыі, а не з Расіі.

— Праваслаўнымі ў Польшчы з’яўляюцца палякі, беларусы, карэнныя і замежныя ўкраінцы, лэмкі, бойкі, а таксама рускiя, грэкі, грузіны і многія іншыя народы, — падкрэслівае Патрык Панасюк. — З іншага боку, мы як праваслаўная супольнасць не можам дазволіць сябе так называць.

Адным з элемэнтаў акцыі з’яўляецца таксама выказванне рашучага асуджэння скандальнай і нягоднай пазiцыi маскоўскага патрыярха Кірыла Гундзяева.

У лістападзе білборды павінны з’явіцца і ў іншых паветах Падляшскага ваяводства. Аднак невядома, ці будзе акцыя рэалізаваная ў іншых рэгіёнах Польшчы. Гэта залежыць ад фінансавых магчымасцяў арганiзатара. Неўзабаве плануецца запусціць онлайн-збор.

Крыніца: podlaskie24.pl

Фота Моніка Лянчэўска / Podlaskie24.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)