У нядзелю ў 14-ы раз у многіх месцах народнай памяці жыхары польскiх гарадоў запалілі свечкі. Мэтай акцыі было ўшанаванне памяці ахвяр нямецкай акупацыі, забітых у першыя месяцы вайны.
Традыцыйна ў гэты дзень Вялікапаляне, жыхары Памор’я, Ніжняй Сілезіі і Куяў наведвалі мясціны і ўшанавалi памяць выдатных прадстаўнікоў мясцовай супольнасці.
Свечкі запалілі вучні, настаўнікі і сем’і, прадстаўнікі мясцовай улады, супрацоўнікі рэгiянальных музеяў, чальцы патрыятычных аб’яднанняў.
З першага дня нямецкай агрэсіі ў 1939 годзе тэрор і расстрэлы сталi штодзённасцю палякаў на заходніх тэрыторыях Польшчы. Немцы ўвялі тут значна большыя рэпрэсіі, чым у Генэральным Губернітарстве. Толькі да канца 1939 года на заходніх землях Польшчы было забіта 40 тысяч чалавек, прадстаўнікоў польскай эліты, а голад, тэрор і знішчэнне сталі штодзённым выпрабаваннем жыхароў на працягу наступных некалькіх гадоў. Гэта была частка больш шырокай аперацыі па знішчэнні польскай эліты.
Падсумаванне акцыі «Запалі свечку памяці» адбудзецца падчас Задушнага канцэрта ў Музычным тэатры ў Познані 30 кастрычніка 2022 г.
Крынiца: IPN