У Гайнаўцы прайшоў другі ў гэтым годзе рок-фэст «Музыка без засцярог 2022». Традыцыйна на сцэну Музея беларускай культуры выйшлі гурты, якія спявалі песні на польскай і беларускай мовах.
Сярод гуртоў знайшліся беларускамоўны гурт з Падляшша «Вандроўнік», «Блакітны насарог» з Гайнаўкі, польскі гурт з Вроцлава «Stan Oskarżenia» і гурты з Беларусі «THE SUPERBULLZ» і «Dzieciuki».
Фестываль «Музыка без засцярог» — гэта канцэрты, у якіх музыка павінна аб’ядноўваць, разбураць падзелы і несці добры пасыл. Фестываль традыцыйна ўжо васемнаццаць гадоў праходзіць у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Фота Radio Racyja